Антыўрадавыя пратэсты ў Бангкоку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.01.2014 16:45
Сёньня мінае тэрмін ультыматуму, які лідары апазыцыі далі кіраўнічцы ўрада.
Чарговы дзень антыўрадавых пратэстаў у Бангкоку. Пратэстоўцы блякуюць частку цэнтральных вуліц сталіцы Тайлянда.
А 20.00 гадзіне паводле мясцовага часу мінае тэрмін ультыматуму, які лідары апазыцыі далі кіраўнічцы тайляндзкага ўраду.
Апазыцыя патрабуе адстаўкі прэм'ер-міністра Інглюк Шынаватры, сястры прэм'ера Таксіна Шынаватры, які зьбег за мяжу. Палітык быў прысуджаны ў Тайляндзе да пазбаўленьня волі за карупцыю.
Закон аб амністыі, які цяпер падтрымлівае ягоная сястра, дазваляе былому кіраўніку ўрада вярнуцца на радзіму. Менавіта супраць гэтага вуступаюць дэманстранты.
Яны абвясьцілі, што калі кіраўнічка ўрада не падасьць у адстаўку, пачнецца блякада мясцовай біржы й галоўнага аэрапорта сталіцы.
аз