Logo Polskiego Radia
Print

Жонка Шумахера: пакіньце нас у спакоі!

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2014 17:08
Жонка Міхаэля Шумахера зьвярнулася да журналістаў з драматычным заклікам.
inserbia.infoinserbia.info

Корына Шумахер заклікала журналістаў да таго, каб яны пакінулі тэрыторыю бальніцы, дзе шпіталізаваны ейны муж, і пакінулі сям'ю ў спакоі.

Яна зьвярнулася да прадстаўнікоў СМІ з просьбай падтрымаць „агульную барацьбу” за здароўе ейнага мужа, у якой не дапамагае пастаянная прысутнасьць СМІ ў шпіталі.

„Важна, каб не аказваць прэсінг на шпіталь, каб лекары маглі спакойна працаваць. Даверце нашым заявам і пакіньце шпіталь”, - прасіла Корына Шумахер.

Былы спартсмэн, кіроўца кляса „Формула-1” напрыканцы мінулага года атрымаў траўму падчас катаньня на горных лыжах ў Францыі. Міхаэль Шумахер упаў і ўдарыўся аб скалу. Ён знаходзіцца ў коме. Учора лекары паведамілі, што яго стан па-ранейшаму крытычны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт