Утылізацыя сырыйскага хімарсэнала зацягваецца
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.01.2014 17:01
Міжнародная апэрацыя па зьнішчэньні хімзброі павінна была пачацца 31 сьнежня.
northkorea.pl
Апэрацыя па ўтылізацыі сырыйскай хімічнай зброі зацягваецца. Амэрыканскі карабель „Cape Ray”, на якім гэтую зброю плянуюць вывезьці з Сырыі і ўтылізаваць, надалей застаецца ў адным з партоў ЗША.
Як нагадваюць дацкія СМІ, акцыя вывазкі сырыйскага хімарсэнала, у чым мелі дапамагчы Данія й Нарвэгія, павінна была пачацца 31 сьнежня.
Дацкія й нарвэскія грузавыя суды гатовыя перавезьці больш чым 270 кантэйнэраў з сырыйскай хімічнай зброяй ды матэрыяламі для ейнай вытворчасьці. Яны чакаюць на Кіпры пачатку апэрацыі. Разам зь імі чакаюць таксама два ваенныя караблі гэтых краінаў, якія павінны ахоўваць небясьпечны груз падчас транспарту з порта Лятакія ў адзін зь італьянскіх партоў, дзе зброя будзе перагружаная на амэрыканскі карабель, які зьнішчыць яе ў адкрытым моры.
Капітан амэрыканскага карабля Рык Джордан заявіў, што ён спадзяецца загаду плыць на Міжземнае мора на працягу двух бліжэйшых тыдняў.
аз