Фінскія падлеткі абакралі міністэрства замежных спраў
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
03.01.2014 10:02
Двое падлеткаў затрыманыя па падазрэньні ў крадзяжы з будынку міністэрства замежных спраў Фінляндыі.
fot. Wikipedia/CC
Паводле сьледства, 2 студзеня 14-гадовы і 15-гадовы падлеткі праз дах праніклі ў будынак ведамства на вуліцы Катаянокка ў Хэльсінках. Яны вынесьлі банкаўскія карты і мабільныя тэлефоны з аддзелу прэсы і культуры.
У будынку спрацавала сыгналізацыя, на месца адразу прыбыла паліцыя. Падлеткі выбеглі зь міністэрства і схаваліся пад прыпаркаванымі побач машынамі. Аднак іх адразу адшукалі з дапамогай службовага сабакі. Затрыманыя прызналі сваю віну.
Паліцыя адзначае, што ў рукі падлеткаў ня трапіла ніякая канфідэнцыйная інфармацыя. Пакараньне з увагі на ўзрост зламысьнікаў замест іх панясуць іх бацькі.
lenta.ru/эб