Азараў: Расея выратавала ўкраінскую эканоміку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.12.2013 11:31
Прэм'ер Украіны зазначае, што асацыяцыя з ЭЗ некарысная.
Wikipedia/Russavia
Паводле прэм'ер-міністра Ўкраіны, падпісаныя ўчора пагадненьні з Расеяй выратавалі ўкраінскую эканоміку. Мікoла Азараў лічыць, што калі б Кіеў вырашыўся падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам, то наступствы гэткага кроку былі б для краіны вельмі адмоўнымі.
Кіраўнік украінскага ўрада адзначыў, што дзякуючы пагадненьням, падпісаным з Масквой, можна будзе прыняць бюджэт.
„Украіну зараз чакае эканамічны рост, павышэньне пэнсій і заробкаў у дзяржаўным сэктары”, - дадаў ён. Мікoла Азараў, які яшчэ восеньню зьвяртаў увагу на перавагі, якія вынікаюць з эўрапейскай інтэграцыі, цяпер пераконвае, што Кіеў на асацыяцыі толькі страціць.
Расея прапанавала ўчора Ўкраіне 40% скідку на газ, а таксама 15 мільярдаў даляраў крэдыту. Аднак пакуль не вядома, на якія саступкі пайшлі ўкраінскія ўлады, каб атрымліваць такія "падарункі" ад Масквы.
аз