У Ёханэсбург зьехаліся сусьветныя лідары
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.12.2013 17:59
На ўрачыстасьці ў Ёханэсбургу прыбылі прэзыдэнты ЗША, Францыі, Бразыліі, Кубы...
Паўднёва-Афрыканская Рэспібліка разьвітваецца з бацькам сваёй сучаснай дзяржаўнасьці й сымбалем барацьбы супраць апартэіду.
На ўрачыстасьці ў Ёханэсбург прыбылі прэзыдэнты ЗША, Францыі, Бразыліі, Кубы, прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі й Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Польшчу прадстаўляе міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі.
„Нэльсан Мандэла быў адзіным у сваім родзе”, - сказаў прэзыдэнт ПАР Джэйкаб Зума падчас урачыстасьці ў Ёханэсбургу.
Ён дадаў, што былы лідар краіны заклаў падмурак для лепшага жыцьця ўсіх грамадзян Паўднёвай Афрыкі.
аз