Logo Polskiego Radia
Print

„Гэта не перамога і не параза Кіева”

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 29.11.2013 17:19
Так Мікалай Азараў падсумаваў віленскі саміт.

Кіеў на саміце "Ўсходняга партнэрства" ў Вільні так і не падпісаў пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ, матываваўшы гэта неабходнасьцю вырашэньня ўнутраных эканамічных праблем. Аднак цалкам адмаўляцца ад падпісаньня дамовы бакі не зьбіраюцца.

Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў лічыць, што нельга расцэньваць вынікаў саміту ў Вільні як перамогу або паразу ўкраінскай улады. Паводле ацэнкі прэм'ера, саміт "Усходняга партнэрства" дазволіў бакам ўдакладніць пазыцыі і плян будучыx дзеяньняў. „На мой погляд, перамог здаровы сэнс”, - напісаў ён у пятніцу ўвечары на сваёй старонцы на Facebook.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт