Затрыманыя прыхільнікі Бэрлюсконі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
27.11.2013 16:56
Больш за дзясятак прыхільнікаў Бэрлюсконі затрыманыя ў Рыме.
(fot. PAP/EPA/NICOLAS MAETERLINCK)
Масавыя выступленьні ў падтрымку Бэрлюсконі праходзяць у сталіцы Італіі. Сёньня ў Сэнаце – верхняй палаце парлямэнту – абмяркоўваецца пытаньне аб пазбаўленьні былога прэм'ера статусу сэнатара і, адпаведна, імунітэту.
Адзінаццаць удзельнікаў акцыі пратэсту супраць пазбаўленьня былога прэм'ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі сэнатарскіx паўнамоцтваў затрыманыя ў Рыме, піша газэта Corriere della Sera.
Некалькі сотняў чалавек сабраліся перад рэзыдэнцыяй Бэрлюсконі. Некаторыя маніфэстанты спрабавалі прарвацца ў будынак, аднак былі затрыманыя паліцыяй. Яшчэ адзін пратэстовец вырашыў падпаліцца прама на ўваходзе, але таксама быў затрыманы службамі правапарадку.
Перад будынкам Сэнату, дзе абмяркоўваецца далейшы лёс Бэрлюсконі, таксама сабраўсянатоўп. Аднак тут, у адрозьненьне ад пратэстуючых пад рэзыдэнцыяй, маніфэстанты заяўляюць аб неабходнасьці пазбавіць былога прэм'ера сэнатарскіх паўнамоцтваў.
эб/ РИА Новости