Сырыйскія курды ствaрылі часовы аўтаномны ўрад
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.11.2013 11:53
                    
                                 
                
                
                    Этнічная група хоча выкарыстаць вайну дзеля дасягненьня сваіх мэтаў.
                
                
                    
                        
EPA/SANA 
                     
                
                
                
               
                
                          Сырыйскія курды, якія жывуць у паўночна-ўсходняй частцы краіны, ствaрылі часовы аўтаномны ўрад. Яны абвясьцілі аб сваім рашэньні ў мясцовым горадзе Аль-Камішлі.
Рэгіён быў падзелены на тры правінцыі. Кожная зь якіх будзе мець мясцовы сход і выканаўчую ўладу.
У заяве гаворыцца, што была створана „часовая грамадзянская адміністрацыя ў Заходнім Курдыстане – Сырыі”.
Курды складаюць каля 15% насельніцтва Сырыі. Яны пражываюць у асноўным у паўночнай частцы краіны.
У апошні час гэтая этнічная група вельмі ўмацаваўся ў суседняй Турцыі. Таксама курды ў Іраку ўсё гучней дамагацца незалежнасьці для сваёй аўтаноміі.
Рэпрэсаваныя рэжымам Башара аль-Асада, а раней яго бацькі, сырыйскія курды спрабуюць скарыстацца грамадзянскай вайной у краіне, каб атрымаць аўтаномію.
аз