У Малі забітыя двое францускіх журналістаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.11.2013 17:00
Колькасьць журналістаў, якія загінулі ў сьвеце ў 2013 годзе, дасягнула 42 чалавек.
PAP
Журналісты францускай радыёстанцыі RFI былі выкрадзеныя, а затым забітыя на поўначы Малі, паведаміў сайт BBC News.
Іхныя целы былі знойдзеныя на пустыннай дарозе ў дзесяці кілямэтрах на ўсход ад горада Кідаль, дзе іх выкралі. Прычына сьмерці не паведамляецца.
Для 57- гадовай Гісьлен Дзюпон і 55-гадовага Клода Вэрлона, гэта была другая камандзіроўка ў Кідаль, нагадвае BBC News. У ліпені яны езьдзілі туды асьвятляць першы тур прэзыдэнцкіх выбараў.
Прэзыдэнт Францыі назваў забойства журналістаў „агідным”. Улады Малі паабяцалі зрабіць усё магчымае, каб усталяваць абставіны здарэньня.
Пасьля забойства супрацоўнікаў RFI ў Малі колькасьць журналістаў, якія загінулі ў сьвеце ў 2013 годзе дасягнула 42 чалавек, падкрэсьлівае BBC News.
аз