Ці пераселеныя з Фукусімы атрымаюць кампэнсацыі?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.11.2013 11:56
Пасьля аварыі на АЭС з прэфэктуры Фукусіма былі пераселеныя 150 тысяч чалавек.
Фота: AP
Ці жыхары раёнаў, разьмешчаных вакол АЭС „Фукусіма” змогуць вярнуцца ў свае дамы? Адказу на гэтае пытаньне патрабуе японская кіруючая партыя.
Пытаньне аб вяртаньні 150 тысячаў чалавек, пераселеных пасьля аварыі на АЭС, гэта вельмі далікатная тэма, асабліва для ўладаў краіны.
Паводле прадстаўнікоў Лібэральна -дэмакратычнай партыі, зону вакол атамнай электрастанцыі ў прэфэктуры Фукусіма, японскія ўлады павінны прызнаць зонай непрыдатнай для пражываньня. Гэта рэакцыя партыі на пляны выдачы дазволу на вяртаньне ў раён часткі пераселеных жыхароў.
Паводле Лібэральна -дэмакратычнай партыі, японскі ўрад павінен разьгледзець пытаньне аб кампэнсацыі для пераселеных асоб, а не плянаваць іх магчымае вяртаньне на тэрыторыі, распаложаныя ў непасрэднай блізкасьці АЭС.
Тым часам яшчэ ў гэтым месяцы на АЭС „Фукусіма” пачынецца складаная апэрацыя па выдаленьні амаль 400 тонаў расплаўленых паліўных стрыжняў.
аз