Эдвард Сноўдэн працаўладкаваўся
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        31.10.2013 17:21
                    
                                 
                
                
                    Яго адвакат заявіў, што Сноўдэн будзе працаваць для папулярнага расейскага парталу
                
                
                    
                        
Edward Snowdenfot. PAP/EPA/Glenn Greenwald/Laura Poitras 
                     
                
                
                
               
                
                         Эдвард Сноўдэн, які пасьля раскрыцьця сакрэтнай праграмы назіраньня амэрыканскіх спэцслужбаў, знайшоў прытулак ў Расеі, пачынае працаваць. Яго адвакат заявіў агенцтву RIA, што Сноўдэн будзе працаваць для папулярнага расейскага парталу. Аднак ён адмовіўся  назваць вэб-сайт па прычыне бясьпекі.
30-гадовы амэрыканец працаваў на Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (НСА). Ён вырашыў паведаміць грамадзтву аб праекце PRISM, які палягае на масавым маніторынгу інтэрнэт - пошты, тэлефонных званкоў грамадзян і карыстальнікаў сацыянльных сетак.
Вашынгтон абвінаваціў Сноўдэна ў шпіянажы. У чэрвені, дзеля ўласнай бясьпекі, ён зьбег з Амэрыкі й з Ганконгу прыехаў у Расею. Там атрымаў часовы прытулак.
Невядома, у якой частцы Расеі пражывае Сноўдэн.
яс