Кітайская канкурэнцыя для Панамскага канала?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.10.2013 16:36
Улады Нікарагуа далі кітайцу 50-гадовую канцэсію на будаўніцтва пераправы.
fot. sxc.hu
Кітайскі мільярдэр намерваецца выкапаць у Нікарагуа канал, які стане канкурэнцыяй для Панамскага канала.
Ван Цьзін толькі што атрымаў ад уладаў Нікарагуа 50-гадовую канцэсію на будаўніцтва пераправы, якая злучыць Ціхі й Атлянтычны акіяны.
Будаўніцтва каналу абыдзецца ў 40 мільярдаў даляраў. Працы інвэстар плянуе пачаць ужо налета й завершыць іх у 2020 годзе.
Ван Цьзін зьяўляецца ўладальнікам адной з найбуйнейшых будаўнічых кампаній у Ганконгу. Як адзначаюць камэнтатары, стратэгічны праект цяжка лічыць чарговым прыкладам кітайскай экспансіі ў сьвеце, паколькі Нікарагуа не падтрымлівае дыпляматычных адносінаў зь Кітаем.
Ван Цьзін сьцьвярджае, што будаўніцтва каналу мае выключна камэрцыйны характар, які, як яго кампаніі, так і нікарагуанскім уладам дасьць у будучыні вялікі прыбытак.
аз