Чарговыя праблемы ў Фукусіме
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.10.2013 13:00
Выпраменьваньне адбылося ў калодзежы. Узровень радыяцыі раптоўна вырас у 6 тысяч разоў.
Fukushima. Zdjęcie ilustracyjneFoto: PAP/EPA/David Guttenfelder
Чарговы раз здарылася лякальнае радыёактыўнае выпраменьваньне ў японскай Фукусіме. Радыёактыўныя рэчывы заўважаныя ў ваколіцах пашкоджанай раней ёмкасьці з радыёактыўнай вадой. Сярод гэтых рэчываў ёсьць небясьпечны стронцый, раней быў таксама трыцій – інфармуе японская тэлевізія NHK.
Выпраменьваньне адбылося ў калодзежы, выкапаным раней дзесяць мэтраў ад пашкоджанай ёмкасьці. Узровень выпраменьваньня ў ім раптоўна вырас у 6 тысяч разоў.
ав