Найлепшы самалёт сьвету зноў сапсаваўся
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.10.2013 17:37
                    
                                 
                
                
                    Гэтым разам узьніклі праблемы з туалетамі. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Чарговыя праблемы самалётаў „Dreamliner”. Японскія авіялініі „Japan Airlines” паведамілі, што былі прымушаныя перапыніць свае палёты дзьве машыны авіяперавозчыка.
„Dreamliner”, якія выконваў рэйсы з Сан-Дыега ў Токіё, меў праблемы з адной зь дзьвюх сыстэмаў супрацьабледзяненьня. Гэтыя сыстэмы забеспячаюць рухавік ад шкоднага нарошчваньня лёду.
У другім самалёце, які ляцеў з Масквы ў Токіё, з-за электрычных хібаў трэба было зачыніць шэсьць зь сямі туалетаў.
Гэта чарговая паломка самалётаў амэрыканскай кампаніі „Boeing”. У студзені палёты цэлага флёту гэтых самалётаў былі прыпыненыя з-за няспраўнасьці акумулятараў.
Пасьля выпраўленьня хібаў машыны ўзнавілі працу, але неўзабаве ўзьніклі новыя праблемы. 
аз