Халера атакуе Мэксыку. Памерла 1 асоба
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        28.09.2013 12:39
                    
                                 
                
                
                    У Мэксыцы абвешчаны павышаны стан гатоўнасьці мэдычных службаў пасьля выяўленых выпадкаў захворваньня. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Памерла адна асоба, хворыя яшчэ прынамсі дзевяць чалавек. Хвароба выяўленая ў штаце Ідальга ў цэнтральнай часты краіны. Паводле мясцовых улад, атакуе той жа самы вірус, які заразіў некалькі чалавек на Кубе й Дамінікане.
У Мэксыцы распачаўся ўзмоцнены кантроль вадаканалаў і цыстэрнаў, якімі пастаўляецца вада. Праводзіцца адукацыйная кампанія сярод жыхароў, як пазьбегнуць заражэньня.
Халера перадаецца менавіта праз ваду. Хвароба забівае вельмі хутка ў выніку абязвожваньня. Хворага можна вылечыць толькі ў першай стадыі захворваньня.
ав