Лідары Femen просяць палітпрытулку ў Эўропе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        26.09.2013 09:55
                    
                                 
                
                
                    “Акцыі Femen на Ўкраіне працягнуцца, але ўдзельнічаць у іх будуць ужо іншаземкі” – заявіла Ганна Гуцал.
                
                
                    
                        
Інтэрфакс
                     
                
                
                
               
                
                         Лідар жаночага руху Femen Ганна Гуцал і яе былы кансультант Віктар Сьвяцкі маюць намер прасіць палітычнага прытулку ў Эўропе.
Пра гэта паведамляе " Коммерсант- Украіна". Раней ўсё кіраўніцтва арганізацыі пакінула Украіну, абвінаваціўшы ўладу й спэцслужбы ў нападзе на актывістак і спробе падкінуць у офіс руху зброю. Разам з тым Гуцал заяўляе, што акцыі Femen на Ўкраіне працягнуцца, але ўдзельнічаць у іх будуць ужо іншаземкі.
Як вядома, першай з руху Украіну, у 2012 годзе, пакінула Іна Шаўчэнка, баючыся судовага перасьледу за сьпілаваны крыж у цэнтры Кіева - гэтай акцыяй арганізацыя выказала сваю салідарнасьць з расейскай панк- групай Pussy Riot. Цяпер Шаўчэнка жыве ў Францыі, дзе яна атрымала палітычны прытулак. Там жа актывістак Femen чакае суд за акцыю ў Нотр -Дам, і магчымае пазбаўленьне волі на 10 гадоў або штраф у 150 тысяч эўра.
дг