Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць ахвяраў землятрусу ў Пакістане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.09.2013 11:00
Гаворка ідзе ўжо пра амаль дзьве сотні сьмяротных ахвяраў.
źr. sxc.hu/CC

Амаль 200 чалавек загінулі, а каля 300 былі параненыя ў выніку моцнага землятрусу, які адбыўся ўчора ў правінцыі Белуджыстан у Пакістане.

Сіла штуршкоў дасягала 7,7 балаў па шкале Рыхтэра.

Геалягічная служба ЗША паведаміла, што штуршкі адбыліся ў 300 кілямэтрах на паўночны захад ад найбуйнейшага горада Пакістана Карачы, на глыбіні 20 км. Землятрус адчуваўся ў Карачы, а таксама ў індыйскай сталіцы Нью-Дэлі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт