Logo Polskiego Radia
Print

59 ахвяраў тэрарыстаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.09.2013 15:41
Сярод ахвяраў замаху ў Найробі ёсьць таксама іншаземцы.

Сьцяг
Сьцяг Кэніі

Вядома ўжо пра 59 сьмяротных ахвяраў суботняга тэракту ў сталіцы Кэніі Найробі. Праведаміў пра гэта прадстаўнік кэнійскага Міністэрства ўнутраных справаў.

З самой раніцы працягваецца апэрацыя па вызваленьні закладнікаў. Больш за 1000 чалавек удалося ўжо ўратаваць. Каля поўдня ў фэшэнэбэльнымі гандлёвым цэнтры Westgate было яшчэ каля 15 тэрарыстаў. Яны паходзяць з Самалі й зьвязаны з Аль-Каідай.

Сярод ахвяраў замаху ёсьць таксама іншаземцы. У будынку знаходзіліся грамадзяне Англіі, Францыі, ЗША, Канады, Кітая ды іншых краін. Вядома, што загінула па двое французаў і жыхароў Канады, у тым ліку адзін дыплямат. Сьмяротныя ахвяры ёсьць сярод грамадзян Індыі і Паўднёвай Карэі.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт