Logo Polskiego Radia
Print

Хіджаб замест бікіні

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 21.09.2013 11:23
У Інданэзіі прайшоў конкурс «Міс мусульманка».

Фотa:
Фотa: Adek Berry / AFP

У Джакарце адбыўся конкурс прыгажосьці для дзяўчат, якія вызнаюць іслам. Мерапрыемства, якое праходзіць ужо трэці год запар, на гэты раз стала сымбалічным: праз тыдзень на высьпе Балі павінен прайсьці міжнародны конкурс прыгажосьці «Міс сьвету», які выклікаў масавыя пратэсты сярод мусульманскага насельніцтва Інданэзіі. Сотні маніфэстантаў выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем адмяніць «амаральны» конкурс.

Хоць прадстаўніцы міжнароднай мусульманскай жаночай арганізацыі, якая заснавала конкурс «Міс мусульманка», сьцьвярджаюць, што ня маюць прэтэнзій да ўдзельніц «Міс сьвету», у прэсе джакарцкі конкурс называюць пратэстным. У аргкамітэце галоўнай мэтай правядзеньня шоў называюць не пратэст, а дэманстрацыю таго, што дзяўчына павінна быць ня толькі прыгожай, але і духоўна разьвітай асобай.

У спаборніцтве за права лічыцца самай прыгожай мусульманкай прынялі ўдзел дваццаць дзяўчат з розных краін. Карону пераможцы атрымала канкурсантка зь Нігерыі Абабій Аіша Аджыбала.

эб/ lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт