Сотні мігрантаў штурмавалі мяжу Гішпаніі з Марока
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
18.09.2013 08:17
Група мігрантаў з Афрыкі прарвалася на тэрыторыю гішпанскага эксклаву ў Марока Мэлілья.
Інцыдэнт здарыўся ў аўторак 17 верасьня. Каля 300 мігрантаў павалілі адну з сэкцый шасьцімэтровай агароджджы, якая аддзяляе Мэлілью ад Марока, перадае Agence France - Presse. Прыкладна сотні зь іх удалося прарвацца на тэрыторыю Гішпаніі. Усіх іх адправяць ў адмысловы лягер, адкуль пазьней паспрабуюць выслаць на радзіму.
У выніку сутыкненьняў шасьцёра супрацоўнікаў гішпанскай паліцыі былі параненыя. Акрамя таго быў шпіталізаваны адзін з афрыканцаў са зламанай нагой. Як мяркуецца, ён зваліўся, калі пералазіў праз плот.
У апошні час у выніку канфліктаў на поўначы Афрыкі і на Блізкім Усходзе моцна павялічыўся паток мігрантаў у Эўропу. Многія зь іх спрабуюць прабіцца празь гішпанскія тэрыторыі ў Афрыцы - гарады Мэлілья і Сэўта. Часам мігранты пералазяць праз плот, часам перасякаюць мяжу ўплаў, часам на лодках пераплываюць празь Міжземнае мора і спрабуюць выйсьці на тэрыторыі Гішпаніі, Італіі або іншых эўрапейскіх дзяржаў. Іх чаўны рэдка прыстасаваныя для такога роду плаваньняў, таму многія зь іх на моры гінуць.
эб/lenta.ru