Польскія музыкі выступяць на Балотнай плошчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.09.2013 16:10
Іхны канцэрт пройдзе ў рамках 866 угодкаў заснаваньня Масквы.
Больш за 30 польскіх артыстаў выступіць сёньня на Балотнай плошчы ў Маскве. Канцэрт твораў Шапэна, падрыхтаваны Варшаўскай эстрадай, пройдзе ў рамках сьвяткаваньня 866 угодкаў заснаваньня сталіцы Расеі.
Улады Масквы прызначылі польскіх музыкам асаблівую ролю. Іхны выступ стане завяршальным пунктам юбілейнага канцэрту, падчас якога выступяць самыя вялікія зоркі расейскай музыкі.
Дырэктар Варшаўскай эстрады Анджэй Матусяк спадзяецца, што музыка Шапэна ў сучасных аранжыроўках спадабаецца жыхарам Масквы.
Канцэрт польскіх артыстаў адбудзецца ў сымбалічным месцы: цягам апошніх двух гадоў на Балотнай плошчы праходзяць антыўрадавыя мітынгі расейскай апазыцыі.
аз