Гэта не атака, а вучэньні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        03.09.2013 13:10
                    
                                 
                
                
                    Ізраіль ўзяў на сябе адказнасьць за запуск ракет на Міжземным моры 
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйны здымакfot. Lockheed Martin/CC
                     
                
                
                
               
                
                         
Ракеты, запушчаныя 3 верасьня зь Міжземнага мора, былі вучэбнымі мішэнямі для сыстэмы супрацьракетнай абароны Ізраіля, паведамляе Reuters са спасылкай на інфармаваную крыніцу.
Як паведаміў суразмоўца РИА Новости ў Ізраілі, запуск быў праведзены ў рамках сумесных з ЗША вучэньняў. Мішэні, запушчаныя зь Міжземнага мора, былі пасьпяхова адсочаныя радарамі, разьмешчанымі на тэрыторыі Ізраіля.
Сыстэма папярэджаньня аб ракетным нападзе ўдзень 3 верасьня зафіксавала пуск двух «балістычных аб'ектаў» з акваторыі Міжземнага мора. Паводле зьвестак расейскага боку, абодва аб'екты ўпалі ў мора.
На дадзены момант на Міжземным моры нясуць баявое дзяжурства як мінімум пяць амэрыканскіх караблёў, на ўзбраеньні кожнага зь якіх – па 92 крылатыя ракеты «Тамагоўк». Амэрыканскія ўлады не выключаюць , што яны могуць быць выкарыстаныя дзеля нанясеньня ўдару па Сырыі, калі 9 верасьня адпаведнае рашэньне прыме Кангрэс ЗША.
Злучаныя Штаты Амэрыкі і шэраг іншых краін Захаду мяркуюць, што ўрад Сырыі павінен быць пакараны за «прымяненьне хімічнай зброі супраць уласных грамадзян». Афіцыйны Дамаск адмаўляе, што выкарыстаў хімічную зброю, і абяцае даць адпор любому патэнцыйнаму агрэсару.  
эб/lenta.ru