Спозьненая справядлівасьць
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        02.09.2013 12:00
                    
                                 
                
                
                    У Нямеччыне судзяць былога эсэсаўца за злачынствы ІІ сусьвет
                
                
                
                
               
                
                         2 верасьня ў нямецкім мястэчку Хагэн пачаўся суд над былым жаўнерам «Вафэн-СС», 92-гадовым Сыртам Брэйнсам. Яго абвінавачваюць у забойстве галянцкага падпольшчыка Альдэра Кляася Дэйкімы.
Паводле дадзеных сьледзтва, у 1944-м годзе Брэйнс застрэліў галянца га тэрытэрыі закінутай фабрыкі. Былы эсэсавец заяўляў, што ён быў на месцы злачынства, але не страляў. 
Пасьля вайны Брэйнса прысудзілі да сьмяротнага пакараньня ў Нідэрляндах за ваенныя злачынствы, але ён уцёк у Нямеччыну. ФРН адмовілася тады яго выдаць Амстэрдаму.
Цяперашні працэс стане адным з апошніх працэсаў супраць нацысцкіх вайсковых злачынцаў у Нямеччыне.
юл