Logo Polskiego Radia
Print

У Шанхаі загінулі 15 чалавек

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 31.08.2013 13:32
Гэта трагічны вынік уцечкі вадкага аміяку.

/


Пацярпелі яшчэ як мінімум 26 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваныя, шасьцёра зь іх знаходзяцца ў крытычным стане, адзначае Reuters .

Інцыдэнт здарыўся на адным з шанхайскіх прадпрыемстваў у выніку пашкоджаньня халадзільнай устаноўкі для астуджэньня вадкага аміяку. З-за чаго адбылося пашкоджаньне ёмістасьці, не ўдакладняецца.

Кітай , які лічыцца другой эканомікай у сьвеце, мае адмоўную рэпутацыю ў галіне бясьпекі працоўных. Так, сёлета ў ліпені адбыўся пажар на адным з заводаў у правінцыі Цьзілінь, у выніку якога загінулі 120 чалавек , больш за 70 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт