Заснавальніцы FEMEN пакінулі Ўкраіну
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        31.08.2013 12:52
                    
                                 
                
                
                    Рашэньне прынятае з увагі на перасьлед з боку спэцслужбаў, заявілі ў суботу ў жаночым руху.
                
                
                
                
               
                
                         
«Пачынаючы зь ліпеня 2013 г. украінскія сябры міжнароднага руху FEMEN сыстэматычна падвяргаліся перасьледу, жорсткаму зьбіцьцю, выкраданьням і неаднаразова атрымлівалі ў свой адрас пагрозы. Гэтыя крымінальныя дзеяньні ў дачыненьні да актывістак  ажыцьцяўляліся расейскімі ды ўкраінскімі спэцслужбамі па замове прэзыдэнтаў Пуціна і Януковіча, як помста за актыўную антыдыктатарскую дзейнасьць руху FEMEN ва ўсходняй Эўропе», - гаворыцца ў заяве на сайце руху .
Нагадаем , у аўторак FEMEN абвясьціла аб рашэньні згарнуць сваю дзейнасьць на Ўкраіне. Прычынай гэтага рашэньня стаў шэраг нападаў на ўдзельнікаў руху. 
Рух FEMEN апошнімі гадамі стаў шырока і скандальна вядомым ня толькі на Ўкраіне, але й ва ўсім сьвеце . Пачынаў ён некалькі гадоў таму як чарговая пратэстная група. Потым дзяўчаты пастаянна пашыралі тэматыку і геаграфію сваіх «пратэстаў» . Асноўнай формай іх пратэсту сталася агаленьне па пояс у публічных месцах.
эб