Францыя падтрымлівае міжнароднае ўмяшальніцтва ў Сырыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        22.08.2013 10:56
                    
                                 
                
                
                     З такой заявай выступіў кіраўнік францускага МЗС Лоран Фабіус.
                
                
                    
                        
Wikimedia Commons/CC BY-SA 3.0/TUBSEmail Silk.svg Gallery
                     
                
                
                
               
                
                         Калі паведамленьні пра выкарыстаньне сырыйскімі ўрадавымі сіламі хімічнай зброі пацьвердзяцца, Францыя санкцыянуе прымяненьне сілы.  З такой заявай выступіў кіраўнік францускага МЗС Лоран Фабіус. Паводле яго слоў, у выпадку пацьверджацьня абвінавачваньняў супраць Дамаска, сілавое вырашэньне павінна прымяніць міжнародная супольнасьць. Кіраўнік францускага МЗС адзначыў, што калі ААН не ў стане прыняць рашэньне аб умяшальніцтве, то аб гэтым трэба вырашыць „па-іншаму”. Фабіус не ўдакладніў, што ён мае на думцы.
Па дадзеных сырыйскай апазыцыі, у выніку ўчорашняй атакі з прымяненьнем хімічнай зброі ў Сырыі загінулі больш за 1300 чалавек.
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый патрабуе, каб яе спэцыялісты маглі праверыць гэтую інфармацыю. У Нью-Ёрку, было склікана экстраннае пасяджэньне Рады Бясьпекі.
яс