Брытанскія караблі прыбылі ў раён Гібралтара
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
19.08.2013 13:17
Гішпанія пагражае закрыць паветраную прастору для самалётаў, якія накіроўваюцца ў аэрапорт гэтай брытанскай заморскай тэрыторыі.
foto: wikipedia
Тры карабля ВМС Вялікабрытаніі ў панядзелак раніцай прыбылі ў раён Гібралтара для правядзеньня плянавых вучэньняў.
У адказ улады Гішпаніі прыгразілі ўвесьці плату ў памеры 50 эўра за перасячэньне мяжы паміж гэтай заморскай тэрыторыяй Вялікабрытаніі й Гішпаніяй. Таксама МЗС краіны паведамляе аб плянах закрыць паветраную прастору для самалётаў, якія накіроўваюцца ў аэрапорт Гібралтара.
Чарговы віток канфлікту вакол Гібралтара разгарэўся некалькі тыдняў таму пасьля таго, як ўлады ў аднабаковым парадку ўзьвялі штучны рыф ля берагоў Гібралтарскай скалы.
Па апошняй інфармацыі, ЭЗ накіруе назіральнікаў на мяжу Гішпаніі й Гібралтара.
дг