Карэі паразумеліся па справе зоны Кэсон
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.08.2013 17:33
                    
                                 
                
                
                    Гэта ўдалося толькі падчас сёмага раунду перамоваў.
                
                
                    
                        
fot.  PAP/EPA/Jeon Heon-Kyun
                     
                
                
                
               
                
                          Карэйская эканамічная зона Кэсон будзе зноўку адкрытая. Пагадненьне па гэтай справе - гэта вынік сямі раундаў перамоваў паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі.
Паўднёвакарэйскае міністэрства па справах аб'яднаньня паведаміла, што пагадненьне ўтрымлівае 5 пунктаў. Найважнейшы зь іх гарантуе, што ў будучыні ня будзе ніякіх перапынкаў у вытворчасьці. Гэтага, безумоўна, запатрабаваў Сэул.
Эканамічная зона Кэсон была зачынена ў красавіку гэтага года, калі Пхэньян ў аднабаковым парадку й без тлумачэньня прычын загадаў пакінуць зону больш чым 50 тысячам супрацоўнікаў. Яны былі асноўнай рабочай сілай 123 заводаў Паўднёвай Карэі, разьмешчаных у Кэсоне.
У мінулым месяцы прайшло шэсьць сустрэчаў паміж прадстаўнікамі Поўначы й Поўдня, прысьвечаных сытуацыі ў зоне. Абедзьве дэлегацыі не змаглі дамовіцца, а пасьля апошняга раўнда камуністычная Карэя нават прыгразіла ўвядзеньнем у зону сваёй арміі.
аз