Гібралтар: напружаньне Мадрыд-Лёндан (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.08.2013 17:20
Не зьмяншаецца напружаньне паміж Гішпаніяй і Вялікабрытаніяй з-за брытанскай заморскай тэрыторыі Гібралтар.
foto: wikipedia
Не зьмяншаецца напружаньне паміж Гішпаніяй і Вялікабрытаніяй з-за брытанскай заморскай тэрыторыі Гібралтар. Міністэрства замежных справаў Гішпаніі паведаміла, што Мадрыд не саступіць і надалей будзе праводзіць узмоцнены пашпартна-мытны кантроль на гібралтарска-гішпанскай мяжы. Прэс-сакратар МЗС Гішпаніі паведаміў, што як Вялікабрытанія, так і Гібралтар не ўваходзяць у Шэнгенскую зону, а гэта азначае, што гішпанская мытня павінна ахоўваць тэрыторыю зоны ад кантрабанды.
Сёньняшняя заява Мадрыду зьяўляецца адказам на дэклярацыю Лёндана. Вялікабрытанія заявіла, што прадпрыме крокі ў адказ за ўзмацненьне пашпартна-мытнага кантролю на гішпанскай-гібралтарскай мяжы. Лёндан зазначае, што памежная праверка перашкаджае мясцовым жыхарам ды турыстам.
Спрэчка паміж Лёнданам і Мадрыдам з-за Гібралтару мае доўгую гісторыю. Тэрыторыя Гібралтару ўваходзіла ў склад Гішпаніі да 1704 года, калі брытанскія войскі занялі гэты невялікі стратэгічны раён. На працягу вякоў Гішпанія некалькі разоў спрабавала адбіць Гібралтар, але безпасьпяхова. У калёніі прайшло таксама некалькі рэфэрэндумаў, на якіх уздымалася пытаньне прыналежнасьці: да Гішпаніі ці да Вялікабрытаніі. Кожны раз жыхары Гібралтара падаўляючай колькасьцю галасоў выказваліся за тое, каб застацца пад брытанскім панаваньнем.
вс