Ці дамовяцца ў Карэі наконт супольнай зоны?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.08.2013 17:50
                    
                                 
                
                
                    Наступны раўнд перамоў – у біжэйшую сераду.
                
                
                    
                        
fot.  PAP/EPA/Jeon Heon-Kyun
                     
                
                
                
               
                
                          Паўднёвая Карэя рыхтуецца да перамоваў з Паўночнай Карэяй па справе эканамічнай зоны ў Кесон. Палова жыхароў Паўднёвай Карэі лічыць, што ўлады краіны павінны пайсьці на саступкі, каб захаваць адзіную супольную для абодвух бакоў ініцыятыву. Паводле агульных ацэнак, страты Паўднёвай Карэі ў сувязі з закрыцьцём зоны Кесон складаюць адзін мільярд даляраў ЗША.
Перамовы, праведзеныя да гэтага часу прадстаўнікамі Пoўночы й Поўдня, не далі чаканых вынікаў. На працягу некалькіх тыдняў ўлады ў Пхэньяне не рэагавалі на заклікі Поўдня, каб пачаць перамовы аб будучыні гэтага раёна. Кампрамісу не ўдалося дасягнуць.
Сэул патрабуе гарантыяў бесьперапыннасьці вытворчасьці ў зоне. Паўднёвая Карэя таксама хоча, каб Пхэньян узяў на сябе поўную адказнасьць за прыпыненьне вытворчасьці ў Кэсоне. Гэта адбылося больш за чатыры месяцы таму.
Нагадваем, у зоне знаходзяцца 123 заводы паўднёвакарэйскіх кампаній.
Наступны раунд перамоў – у біжэйшую сераду.
аз