Італія не ігнаруе тэрарыстычнай пагрозы
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
09.08.2013 17:54
Надзвычайныя меры прыняты ў Рыме ў сувязі з пагрозай тэрактаў.
źr. www.ferras.at/Wikimedia Commons/Stefan Bauer
Асаблівая ўвага надаецца бясьпецы замежных дыпляматычных прадстаўніцтваў у Італіі, а таксама шэрагу іншых важных аб'ектаў, размешчаных у італьянскай сталіцы.
Адмысловыя крокі прадпрынятыя ў сувязі з заявамі ўладаў ЗША аб магчымай тэрарыстычнай пагрозе.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў, у тым ліку, сапэры праводзяць маштабныя праверкі ў шэрагу раёнаў Рыма, у прыватнасьці, абследуюць каналізацыйныя люкі. Галоўная ўвага засяроджаная на тэрыторыі блізу пасольстваў ЗША, а таксама Вялікабрытаніі, Гішпаніі і шэрагу іншых краін ЭЗ.
Нагадаем, раней дзярждэпартамэнт ЗША папярэдзіў суграмадзян па ўсім сьвеце пра пагрозу тэрактаў, якая працягнецца да канца жніўня. З увагі на бясьпеку ЗША закрылі амаль 30 амбасадаў і консульстваў на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, 19 зь якіх - да 10 жніўня.
эб/РИА Новости