Logo Polskiego Radia
Print

Кенія: тушаць пажар у аэрапорце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.08.2013 11:30
Пакуль паведамленьняў пра ахвяраў няма. Прычына пажару таксама ня выяўлена.

Працягваецца акцыя тушэньня пажару ў міжнародным аэрапорце ў сталіцы Кеніі, Найробі. Аэрапорт быў закрыты, а пасажыры эвакуяваныя.

Пакуль паведамленьняў пра ахвяраў няма. Прычына пажару таксама ня выяўлена.

Як паведамляюць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Кеніі, апрача экстраных пасадак, усе рэйсы ў аэрапорт і з аэрапорту скасаваныя.

Аэрапорт імя Джома Кеньята ў Найробі зьяўляецца адным з найбольш сучасных і найбуйнейшых транспартных вузлоў Усходняй Афрыкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт