Logo Polskiego Radia
Print

Брэйвіка пераводзяць у самую лібэральную турму Нарвэгіі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 05.08.2013 10:48
Ізаляцыя ў папярэдняй турме была, па яго словах, катаваньнем. Яму давалі мала цукерак і даглядалі яго з поўным распрананьнем.
EPA/HEIKO JUNGE

Нарвэжца Андэрса Брэйвіка, які адбывае пакараньне за забойства 77 чалавек, часова пераводзяць з турмы на востраве Іла ў турму Шыен. Рэжым утрыманьня ў ў гэтай пэнітэнцыярнай установе лічыцца самым лібэральным у Нарвэгіі.

Брэйвік утрымліваўся ў Шыене пакуль абсталёўвалася яго камера на Іле. Пасьля тэрарыст не раз прасіў вярнуць яго ў Шыен, паколькі ізаляцыя на востраве зьяўляецца, па яго словах, катаваньнем. Ён таксама неаднаразова скардзіўся на ўмовы ўтрымання ў турме на Іле, выказваючы незадаволенасьць тым, што яму даюць мала цукерак і штодня даглядаюць яго з поўным распрананьнем.

Як адзначалася, камэра Брэйвіка складаецца з трох пакояў плошчай 8 кв. мэтраў кожная (спальня, кабінэт і трэнажорная зала зь бегавой дарожкай). Акрамя таго, удзень ён можа шпацыраваць цягам гадзіны ва ўнутраным двары.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт