Logo Polskiego Radia
Print

Нэпал наводзіць парадак на гары Эвэрэст

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.08.2013 18:07
Спэцыяльная ўрадавая група будзе знаходзіцца ў лягеры, зь якога выходзяць альпіністы.

/

Канец балагану на гары Эвэрэст і канфліктаў паміж альпіністамі й шэрпамі. Нэпальскія ўлады будуць уважліва сачыць за экспэдыцыямі, якія ўзыходзяць на самую высокую гару Зямлі.

Спэцыяльная ўрадавая група будзе знаходзіцца ў лягеры, зь якога ў горы выходзяць альпіністы.

Асноўнай задачай чыноўнікаў будзе каардынацыя выратавальных акцыяў, аказваньне дапамогі экспэдыцыйным групам, а таксама зьвяртаньне асаблівай увагі на тое, ці турысты ня сьмецяць.

Паводле дзейсных правілаў, кожную групу альпіністаў, якая зьбіраецца на Эвэрэст, павінен суправаджаць супрацоўнік урадавай адміністрацыі ў ролі сувязнога. Аднак на практыцы чыноўнікі часта нават не пакідаюць сталіцы Катманду. Зараз сытуацыя павінна зьмяніцца.

Новыя правілы павінны таксама абмежаваць рух верталётаў вакол схілаў Эвэрэсту, што, паводле нэпальскіх уладаў, выклікае пагрозу лявінаў, то бок таксама пагражае альпіністам.

Штогод на самую высокую гару ў сьвеце ўзыходзіць каля 30 экспэдыцыяў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт