Сьпякота ў Грэнляндыі: амаль 30 градусаў цяпла
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        02.08.2013 11:14
                    
                                 
                
                
                    На высьпе зафіксавана самая высокая тэмпература за ўсю гісторыю назіраньняў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Дацкі метэаралягічны інстытут заявіў, што ў Грэнляндыі зафіксавана самая высокая тэмпература за ўсю гісторыю назіраньняў.
Як піша The Washington Post, рэкорд быў устаноўлены 30 ліпеня. У гэты дзень на паўднёва-заходнім узьбярэжжы краіны слупкі тэрмомэтраў паказалі 25,9 градуса па Цэльсіі.
Метэаралягічныя назіраньні праводзяцца ў Грэнляндыі з 1958 года. Папярэдні тэмпературны рэкорд быў зафіксаваны ў 1990 г, калі паветра прагрэлася да 25,5 градусаў. Між тым дацкія метэаролягі адзначаюць, што цяперашні паказчык нельга назваць незвычайным, паколькі ён адпавядае доўгатэрміноваму алгарытму глябальнага пацяпленьня.
дг