Паўночная Карэя пагражае ўвядзеньнем войска ў Кэсоне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        25.07.2013 18:04
                    
                                 
                
                
                    Шосты раўнд перамоваў пра будучыню зоны пацярпеў фіяскам.
                
                
                    
                        
fot.  PAP/EPA/Jeon Heon-Kyun
                     
                
                
                
               
                
                          Паўночная Карэя пагражае ўвядзеньнем войскаў на тэрыторыю спэцыяльнай эканамічнай зоны ў Кэсоне. Фіяска пацярпеў шосты раўнд перамоваў пра будучыню зоны. Пасьля сёньняшніх пагрозаў пагадненьне, датычнае аднаўленьня вытворчасьці ў Кэсоне, становіцца ўсё больш нерэальным.
Паводле крыніцаў, на якія спасылаюцца паўднёвакарэйскія СМІ, прадстаўнікі Паўночнай Карэі прыгразілі паўторнай акупацыяй эканамічнай зоны. Паводле камэнтатараў, гэткія пагрозы могуць прывесьці да правалу перамоваў.
Разьмешчаная на тэрыторыі Паўночнай Карэі эканамічная зона Кэсон на пачатку красавіка гэтага года была зачынена ўладамі ў Пхэньяне ў аднабаковым парадку. Паўночная Карэя некалькі тыдняў таму згадзілася аднавіць прамыя перамовы пра будучыню зоны.
Тым ня менш, прадстаўніком Поўначы не падабаецца жорсткая пазыцыя Сэула, які да паўторнага адкрыцьця зоны патрабуе гарантыяў бесперапыннасьці вытворчасьці.
аз