Кітай будзе кіраваць сьветам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        18.07.2013 13:10
                    
                                 
                
                
                    Неўзабаве Кітай апярэдзіць ЗША й стане галоўнай краінай сьвету.
                
                
                
                
               
                
                          
 Так лічыць большасьць рэспандэнтаў, якія ўзялі ўдзел у дасьледаваньні амэрыканскага аналітычнага цэнтру Pew Research Center.
Апытаньне, праведзеныя сярод 37 тысяч чалавек у 39 краінах сьвету, паказала, што на думку большасьці ЗША на міжнароднай арэне хутка заменіць Кітай. Нават у Злучаных Штатах палова рэспандэнтаў лічыць, што менавіта Кітай будзе адыгрываць найважнейшую ролю на міжнароднай арэне. Пры гэтым толькі палова з апытаных мае станоўчае стаўленьне да Кітаю, і толькі чвэрць лічыць, што Пэкін паважае асабістыя правы ды свабоды.
Дасьледчыкі заўважаюць, што скараціўся ўзаемны давер паміж кітайскім і амэрыканскім народамі. У параўнаньні з вынікамі двухгадовай даўніны на некалькі дзясяткаў адсоткаў скарацілася колькасьць кітайцаў і амэрыканцаў, якія маюць пазытыўнае стаўленьне адзін да аднаго.
юл