Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля выкананьня эўтаназіі аказалася, што пацыент быў цалкам здаровы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 15.07.2013 17:28
Пракуратура высьвятляе, ці было гэта наўмыснае дзеяньне з мэтай узбагачэньня.

62-гадовы намесьнік генэральнага пракурора калябрыйскага горада Катандзара быў перакананы, што ў яго невылечная хвароба. Мужчына паехаў у Швайцарыю, каб выканаць эўтаназію. Пасьля сьмерці П’етра Д’Аміка аказалася, што ён быў цалкам здаровы.

У 2010 годзе лекары выкрылі ў італьянца сур’ёзнае анкалягічнае захворваньне без шанцаў вылечыцца. У красавіку мінулага году П’етра Д’Аміка зьвярнуўся ў швайцарскае таварыства Dignitas з просьбай дапамагчы яму ў самазабойстве.
Пра пляны бацькі дачка мужчыны даведалася пасьля яго сьмерці, калі ёй патэлефанавалі лекары й папрасілі забраць цела. Пасьля ўскрыцьця цела ў Базэлі выявілася, што пацыент быў цалкам здаровы.

Швайцарская й італьянская пракуратуры пачалі сьледзтва супраць лекараў, якія выставілі памылковы дыягназ. Аднак згодна са швайцарскімі законамі, дыягназ перад выкананьнем эўтаназіі павінен пацьвердзіць мясцовы лекар. Але ў выпадку 62-гадовага Дэ’Аміка дягназ пацьвердзіў той самы ўрач. Сьледзтва павінна высьветліць, ці было гэта наўмыснае дзеяньне з мэтай ўзбагачэньня. Справа ў тым, што Dignitas выплочвае прэміі лекарам за кожны выстаўлены дыягназ.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт