Logo Polskiego Radia
Print

Улады Эўразьвязу вырашылі абмежаваць выкарыстаньне біяпаліва

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.07.2013 11:18
Зьявіліся асьцярогі, што біяпаліва зьяўляецца далёка не такім "экалягічна чыстым", як меркавалася раней.
foto: sxc.hu

Эўрапейскі парлямэнт прагаласаваў за абмежаваньне долі выкарыстаньня біяпаліва на аснове харчовых культур да 5,5% ад агульнага аб'ёму паліва, якое выкарыстоўваецца ў транспартным сэктары.

Пры гэтым зусім нядаўна ў ЭЗ плянавалі актывізаваць распрацоўку біяпаліва. Была афіцыйна пастаўлена мэта: да 2020 году выкарыстаньне біяпаліва ў транспартных сродках павінна павялічыцца да 10%. Аднак пасьля ў ЭЗ прыйшлі да высновы, што вытворчасьць біяпаліва з харчовых культур усё-такі можа прывесьці да росту коштаў на ежу. Акрамя таго, таксама зьявіліся асьцярогі, што біяпаліва зьяўляецца далёка не такім "экалягічна чыстым", як меркавалася раней.

У Эўропе па-ранейшаму хочуць павялічыць долю выкарыстаньня аднаўляльных крыніц да ўзроўню 10% да 2020 году. Аднак цяпер гэта плянуецца зрабіць за кошт павелічэньня долі электрамабіляў й біяпаліва на аснове нехарчовых культур.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт