Logo Polskiego Radia
Print

Дзіцяці яшчэ няма, а прыбытак ужо падлічаны

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 12.07.2013 17:41
У Вялікабрытаніі падлічылі прыбытак ад нараджэньня дзіцяці прынца Ўільяма і Кэйт Мідлтан.

/


Брытанскія экспэрты падлічылі прыкладны прыбытак, які атрымае краіна пасьля нараджэньня ў прынца Ўільяма і Кэйт Мідлтан першынца. Як піша The Daily Star, Вялікабрытанія заробіць на папаўненьні іх сям’і прыкладна 250 мільёнаў фунтаў.
Як адзначылі адмыслоўцы па розьнічным гандлі, часовы ўздым чакаецца ў продажах сувэніраў, тавараў для дзяцей, DVD, кніг і алькаголю. Продаж аднаго толькі сьпіртнога павінен вырасьці на 62 мільёны фунтаў. Акрамя таго, чакаецца, што ў сувязі з нараджэньнем дзіцяці ў Уільяма і Кэйт ў краіну прыбудзе вялікая колькасьць турыстаў.

Раней такія ўсплёскі ў брытанскай эканоміцы назіраліся напярэдадні вясельля прынца Ўільяма і Кэйт Мідлтан, а затым падчас сьвяткаваньня 60-годзьдзя праўленьня каралевы Лізаветы ІІ. У абодвух выпадках у краіне высокай папулярнасьцю карысталіся тэматычныя сувэніры.

Першынец прынца Ўільяма і Кэйт Мідлтан павінен нарадзіцца бліжэйшымі днямі. Хоць афіцыйна дата родаў не называлася, мяркуецца, што яны адбудуцца ў суботу, 13 ліпеня, або ў нядзелю, 14-га. Пол дзіцяці невядомы. Першынец пары будзе трэцім у чарзе на каралеўскі трон.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт