Logo Polskiego Radia
Print

Перамовы на Карэйскай паўвыспе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.07.2013 17:10
Паўднёвая й Паўночная Карэі размаўляюць наконт паўторнага адкрыцьця зоны ў Кэсон.
fot. PAP/EPA/Jeon Heon-Kyun

Адбыўся чарговы тур перамоваў паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі наконт паўторнага адкрыцьця адмысловай эканамічнай зоны ў Кэсон. Гэты памежны горад, да апошняга крызысу на Карэйскай паўвыспе, быў цэнтрам паўднёвакарэйскіх інвэстыцый на Поўначы.

У красавіку, у часе піку крызысу, выкліканага ядзернымі выпрабаваньнямі Пхэньяна, заводы ў зоне Кэсон былі зачыненыя, больш за 50 тысячаў паўночнакарэйскіх рабочых страцілі працу, а камуністычны рэжым загадаў вярнуцца дадому рабочым з Поўдня.

Зараз жаданьне аднавіць працу зоны выказваюць абодва бакі, але ў той жа час яны абвінавачваюць адзін аднаго ў закрыцьці Кэсон.

Паводле камэнтатараў, Сэул, верагодна, запатрабуе пісьмовых гарантый, якія ў будучыні дазволяць пазьбегнуць аднабаковых рашэньняў з боку Паўночнай Карэі па справе дзейнасьці зоны, якой да гэтай пары супольна кіравалі абедзьве краіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт