Жыхароў Фукусімы дэзінфармавалі аб радыяцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        27.06.2013 05:12
                    
                                 
                
                
                    Аварыя на атамнай электрастанцыі здарылася ў выніку цунамі ў сакавіку 2011 года.
                
                
                
                
               
                
                         
Фота: AP
 
З-за памылкі вымяральнай сыстэмы тысячы жыхароў прэфэктуры Фукусіма атрымалі непраўдзівыя зьвесткі аб узроўні радыяцыі падчас ядзернай катастрофы, піша „Rzeczpospolita”. 
Улады прэфэктуры і Нацыянальнага інстытуту радыялягічных навук, паведамілі, што ў аналізе, праведзеным праз чатыры месяцы пасьля катастрофы, няправільныя зьвесткі пра апраменьваньне атрымалі 16 118 чалавек.
З групы блізу 420 тыс. чалавек 12469 атрымалі вышэйшыя дозы радыяцыі, чым было сьцьверджана раней, а 3649 чалавек - меншыя.
Улады папрасілі прабачэньня ў жыхароў Японіі і абяцалі перадаць усім пацярпелым ад дэзінфармацыі перагледжаныя дадзеныя да канца ліпеня.
Памылку вымяральных прыладаў дасьледнікі выявілі падчас абнаўленьня сыстэмы. 
эб