Logo Polskiego Radia
Print

Прыхільнікі Бэрлюсконі: Мы ўсе прастытуткі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 26.06.2013 10:26
Акцыя пад такім лёзунгам прайшла надоечы ў Рыме.
Silvio BerlusconiSilvio Berlusconifot. PAP/EPA/Stefano Porta

Прыхільнікі экс-прэм'ера Італіі Сільвіё Бэрлюсконі напярэдадні правялі акцыю пратэсту ў Рыме.

Мерапрыемства прайшло пад лёзунгам "Мы ўсе прастытуткі" й завяршылася песьняй Rolling Stones "Ruby Tuesday".

Акрамя таго, перад прысутнымі выступіла 27-гадовая сяброўка былога прэм'ера Франчэска Паскалю. Яна назвала прысуд Бэрлюсконі "ганебным і пачварным" і дадала, што саромеецца сыстэмы правасудзьдзя ў сваёй роднай краіне.

Нагадаем, 24 чэрвеня суд у Міляне прысудзіў Сільвіё Бэрлюсконі да сямі гадоў пазбаўленьня волі. Італьянскі экс-прэм'ер прызнаны вінаватым у дачыненьні да прастытуцыі непаўналетніх і ў злоўжываньні службовым становішчам. Акрамя таго, палітык пажыцьцёва не зможа займаць дзяржаўныя пасады.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт