Мэркэль і Пуцін ледзь не пасварыліся 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.06.2013 18:45
                    
                                 
                
                
                    Прычына - творы мастацтва. 
                
                
                    
                        
http://ffinanse.ru/2012/03/http://ffinanse.ru/2012/03/
                     
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль маюць намер сёньня ўвечары наведаць выставу ў Эрмітажы пад назвай "Бронзавы век. Эўропа бязь межаў".
Раней прайшла інфармацыя аб тым, што наведваньне выставы, першапачаткова заплянаванае ў праграме двух лідараў, не адбудзецца з-за скандала. Ангела Мэркэль падчас выступленьня хацела нагадаць, што кожны трэці экзэмпляр на выставе вывезены Чырвонай Арміяй зь Нямеччыны пасьля вайны. Калі расейскі бок даведаўся пра плянаваныя словы канцлеркі, дык увогуле выкрэсьліў з праграмы выступленьне Мэркэль. У Нямеччыне з-за гэтага выбухнуў скандал. Каб зьняць напружаньне ў такой сытуацыі, Пуцін і Мэркэль супольна заявілі, што знайшлі кансэнсус і разам наведаюць Эрмітаж. Пытаньне твораў мастацтва зьяўляецца найбольш далікатнай тэмай у нямецка-расейскіх адносінах, якія ў іншых галінах разьвіваюцца пасьпяхова. Бэрлін патрабуе вяртаньня мастацкіх твораў, вывезеных пасьля вайны ў Савецкі Саюз. У сваю чаргу Масква сьцьвярджае, што экспанаты зьяўляюцца часткай кампэнсацыі за панесеныя падчас вайны страты.
вс