Найхутчэйшы кампутар у сьвеце made in China
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        18.06.2013 15:35
                    
                                 
                
                
                    Кампутар сабраны ў Кітаі ўзначаліў сьпіс наймагутнейшых кампутараў сьвету. 
                
                
                    
                        
pl.wikipedia.org
                     
                
                
                
               
                
                          
 Кітай апярэдзіў амэрыканцаў. 
Прылада пад назвай Tianhe-2 будзе канчаткова гатовая праз два гады. Але яе запусьцілі ўжо цяпер. Разьліковая моц гэтай машыны складае 3,86 PFLOPS, то бок больш за 33 квадрыльёны на сэкунду. Гэта амаль у два разы больш за амэрыканскі супэркампутар Titan, які займае цяпер другую пазыцыю ў сусьветным сьпісе найхутчэйшых кампутараў.
Кітайскі супэркампутар сабралі экспэрты зь дзяржаўнага Ўнівэрсытэту абаронных тэхналёгій. Што праўда яны выкарысталі амэрыканскія працэсары, але ўвялі мноства сваіх аўтарскіх разьвязаньняў.
Супэркампутары выкарыстоўваюцца для дасьледаваньняў новых рухавікоў, кліматычнымі мадэлямі або біяпалівамі.
У афіцыйным сьпісе 500 найхутчэйшых кампутараў сьвету дамінуюць амэрыканцы. Яны маюць 252 машыны, а кітайцы – 66.
юл