Гішпанцы эмігруюць у Марока
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.06.2013 17:41
У Касабланцы, Рабаце і Маракешы жыве амаль 10 тысяч гішпанцаў. Гэта ў чатыры разы больш, чым да пачатку крызысу.
pl.wikipedia.org
Яшчэ нядаўна мараканцы эмігравалі ў Гішпанію, цяпер гішпанцы эмігруюць у Марока.
Некалькі гадоў таму ніхто ня думаў, што грамадзяне Гішпаніі будуць шукаць свой шанец у Марока, краіне, зь якой эмігравала на Пірэнэйскі паўвостраў амаль мільён чалавек.
‘”Маю будучыню я бачу тут, у Марока, а не ў Гішпаніі. Я працую, зарабляю й спакойна жыву. Там я згубіў усё, нават дом”- расказвае Гонзалё, які ў Касабланцы вырабляе мэблю.
У Марока перасяляюцца інжынеры, інфарматыкі й людзі зь сярэдняй адукацыяй. Многія зарабляюць менш, чым 300 эўра за месяц, але гэтыя грошы даюць ім магчымасьць пражыць.
яс