Паляк рэалізуе чарговы высакародны прабег
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        01.06.2013 11:50
                    
                                 
                
                
                    Ён імкнецца зьвярнуць увагу мяжнароднай супольнасьці на пакуты дзяцей падчас узброеных канфліктаў.
                
                
                    
                        
FOTO: Piotr Kuryło
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня ў Лісабоне маратонец Пётр Курыла а 12 гадзіне распачынае чарговы роварны прабег. Ён імкнецца зьвярнуць увагу мяжнароднай супольнасьці на пакуты дзяцей падчас узброеных канфліктаў.
Пётр Курыла вырашыў на ровары праехаць 15 тысяч кілямэтраў на двух кантынэнтах. На гэта ён вызначыў сабе 4 месяцы. Маршрут вядзе з Лісабона ва Ўладзівасток. Спартовец, калі прыедзе ў Сібір, плянуе дапамагчы беднай мясцовай сям’і будаваць дом. Прабег можна ў рэальным часе глядзець на сайце Пётра Курылы.
2 гады таму паляк праславіўся “Прабегам дзеля міру”. За год ён прабег цэлую Эўропу, ЗША й Азію. Такім чынам ён пратэставаў супраць войнаў і канфліктаў.
яс