Logo Polskiego Radia
Print

Перасьлед перад гадавінай разьні на Цяньаньмэнь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2013 17:52
Улады хочуць перашкодзіць ва ўшанаваньні памяці ахвяраў.

Кітайская паліцыя перашкодзіла ў паездцы ў Ганконг прадстаўніцаў арганізацыі „Маці Цяньаньмэнь”, якая аб’ядноўвае сем'іі ахвяраў пратэсту.

Праводзяцца таксама допыты актывісты з Гуанчжо́ў, якія намерваліся ўшанаваць гадавіну падаўленьня пратэстаў.

Ганконг зьяўляецца адзіным месцам на тэрыторыі Кітая, дзе больш за два дзесяцігодзьдзі кожны год адзначаюцца гадавіны разьні на плошчы Цяньаньмэнь. Штогод у парку „Вікторыя” на ўсяночнае трываньне зьбіраецца некалькі дзясяткаў тысяч людзей.

У Гуанчжо́ў паліцыя дапытвае актывістаў, якія зьвярнуліся з афіцыйнай просьбай арганізаваць адзначэньне ў памяць ахвяраў Цяньаньмэнь.

Крывавае падаўленьне дэмакратычных пратэстаў студэнтаў у чэрвені 1989 года зьяўляецца адным з самых значных тэмаў табу ў Кітаі. Паводле розных падлікаў, у тагачаснай крывавай падзеі маглі загінуць каля 2 тысячаў чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт