Logo Polskiego Radia
Print

Піраты вызвалілі маракоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.05.2013 17:37
Сярод іх былі таксама грамадзяне Польшчы.
NigeriaNigeriafot. Wikipedia/CC/Ukabia

Польскія й расейскія маракі, якія ў мінулым месяцы былі захопленыя піратамі ў берагоў Нігерыі, вызваленыя. Пра гэта паведаміў нямецкі ўладальнік судна.

Пецярых маракоў вызвалілі ў суботу. Нягледзячы на складаныя ўмовы, у якіх утрымліваліся, усе яны здаровыя. Пасьля вызваленьня, яны прайшлі лекарскае абсьледаваньне й вярнуліся ў свае краіны.

Нагадваем, піраты заатакавалі грузавое судна нямецкага ўладальніка 25 красавіка ў берагоў Нігерыі. На палубу ўварваліся 14 піратаў. Яны скралі грошы і ўзялі закладнікаў. Уладальнік судна – фірма „Sunship Schiffahrtskontor” - не паведаміў, ці выплаціў піратам выкуп.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт